Агульная ведамасьць пра Сэрбію

  Сэрбія (па-сэрбску: Република Србија) — незалежная дзяржава, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Эўропе (на Балканскім паўвостраве) і ў цэнтральнай Эўропе (Панонскай нізіне).

      У складзе Сэрбіі вылучаюцца наступныя вобласьці: уласна Сэрбія, аўтаномны край Ваяводзіна і аўтаномны край Косава. Да чэрвеня 2006 году краіна была часткай Саюзнай Рэспублікі Югаславія (СРЮ) — канфэдэрацыйнага дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі, які называўся раней Югаславіяй. 17 лютага 2008 году Косава абвесьціла сябе незалежнай рэспублікай, праз два дні парлямэнт Сэрбіі абвесьціў дэклярацыю аб незалежнасьці Косава несапраўднай.

    На поўначы Сэрбія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй і Баўгарыяй, на поўдні з Рэспублікай Македоніяй і Альбаніяй, а на захадзе з Чарнагорыяй, Харватыяй і Босьніяй (Рэспублікай Сэрбскай).

    Сталіца Сэрбіі — Бялград, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтар краіны. У ім жыве каля 2 мільёнаў чалавек.

Земскі падзел Сэрбіі

Герб Сэрбіі

    Божа праўды (па-сэрбску: Боже правде) — гімн Сэрбіі, таксама аснова для гімну Рэспублікі Сэрбскай у складзе Босьніі і Герцагавіны. З 1991 па 2006 год выкарыстоўвалася як гімн Босьніі і Герцагавіны.

Сэрбская мова, кірыліца

Боже правде, ти што спасе
од пропасти досад нас,
чуј и одсад наше гласе
и од сад нам буди спас.

Моћном руком води, брани
будућности српске брод,
Боже спаси Боже храни,
српске земље, српски род!1

Сложи српску браћу драгу
на свак' дичан славан рад,
слога биће пораз врагу
а најјачи српству град.

Нек' на српској блиста грани
братске слоге златан плод,
Боже спаси, Боже храни,
српске земље, српски род!1

Нек' на српско ведро чело
твог не падне гнева гром,
благослови Србу село
поље, њиву, град и дом!

Кад наступе борбе дани
к' победи му води ход,
Боже спаси, Боже храни,
српске земље, српски род!1

Из мрачнога сину гроба
српске славе нови сјај,2
настало је ново доба,
нову срећу, Боже дај!

Отаџбину српску брани3
пет вековне борбе плод,
Боже спаси, Боже храни,
моли ти се српски род!

    Сьцяг Рэспублікі Сэрбіі выкарыстоўваецца ў якасьці дзяржаўнага сьцяга з памерам 3:2. (Даўжыня да вышыні). Выгляд сьцяга мае спосабы:

1) Дзяржаўны сьцяг уяўляе сабой тры палосы зь лева направа чырвонага, сіняга і белага колераў.

2) Дзяржаўны сьцяг таксама уяўляе сабой тры палосы зь лева направа чырвонага, сіняга і белага колераў і яшчэ трохі зьлева па-сярэдзіне выява гербу Сэрбііі. Найноўшы выгляд сьцягу прыняты 11 лістапада 2010 году.

 

   Сьцяг Сэрбіі падобны на сьцяг Расеі.

Герб Сэрбіі

    Герб Рэспублікі Сэрбіі, адзін са знакаў дзяржавы, быў ухвалены 17 жніўня 2004 году разам зь іншымі дзяржаўнымі знакамі і прыняты 19 траўня 2009 года, калі ён замяніў ранейшы герб Рэспублікі Сэрбія. На ім намаляваны двухгаловы арол, чырвоны шчыт з крыжом і чатырма сэрбскім крыжамі, каралеўскай каронай і царскага плашча. Герб (падобны на герб Каралеўства Сэрбіі) уяўляе сабой акт аднаўленьня герба гістарычнай Сэрбіі. Дзяржавы, якія не зьяўляюцца манархіяй і ў якой герб з каронай - у Расеі, Баўгарыі, Вугоршчыны, Грузіі, Чарнагорыі і Рэспублікі Сэрбскай.