Ніш - места ў Сэрбіі

    Ніш зьяўляецца самым буйным местам на паўднёвым усходзе Сэрбіі і Нішаўскае акруговае ўправы. У месьце Ніш, па дадзеных перапісу 2011 года, жыло 260 237 жыхароў, а ў акрузе жыло 183 164 жыхароў, так што па колькасьці жыхароў Ніш трэцяе па велічыні места у Сэрбіі (пасьля Белграда і Нові-Сад).

       Ён разьмешчаны 237 км на паўднёвы ўсход ад Белграда на рацэ Нішава, недалёка ад яе зьліцця з ракой Паўднёвая Маравія. Места Ніш мае плошчу 596,73 квадратных кіламетраў, у тым ліку Нішка Баня і 68 прыгарадаў.

    Ніш быў праўнай, ваеннай і купецкай капой розных дзяржаў і царстваў. У вобласьці сучаснага Ніша, у старажытным горадзе Наісу нарадзіліся рымскія імператары Канстантын Вялікі і Канстанцы тэці. Геаграфічнае становішча Ніша зрабіла зь яго стратэгічна важны пункт і таму прывабны для многіх заваёўнікаў. У шэрагу выпадкаў, места было занята вугорцамі і аўстрыякамі. Была вызвалена ад асманаў ў 1878 годзе і з тых часоў зноў частка Сэрбіі, зь невялікімі перапынкамі падчас Першай і Другой сусветнай вайны, калі ён быў заняты аўстрыякамі й немцамі.

   Разьмяшчэньне места Ніш робіць зь яго скрыжаваньне зямнога і паветранага руху на Балканах (асабліва з-за інтэнсіўнага руху ў Турэччыну і Грэцыю). У месьце ёсьць ВНУ, заснаванае ў 1965 годзе, мае 13 факультэтаў і каля 30 000 студэнтаў, і места мае Епархію Сэрбскай Праваслаўнай Царквы.

     Места Ніш з 2004 года падзелена на пяць частак: Мэдыяна, Палілула, Панцялей, Чырвоны крыж і Нішка Баня.

Ніш - яго ваколіца